Logo Polskiego Radia
Print

Абралі “Міс Байнэт”

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 12.12.2011 19:02
Ёю стала 27-гадовая Марыя Калошына з Полацку.

/

Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслалі больш за 5 тысяч дзяўчат. Цягам чатырох месяцаў за іх анкеты галасавалі інтэрнэт-карыстальнікі. Менавіта яны й вызначылі фіналістаў — дзяўчат з найбольшым рэйтынгам.

У супэрфінал конкурсу выйшлі 20 прыгажуняў. У ноч з 11 на 12 сьнежня яны выступілі ў менскім клюбе “Мулен Руж”. Там і абралі пераможцу. Марыя Калошына атрымала ў падарунак тур у Італію на дваіх, швайцарскі гадзіньнік з брыльянтамі, смартфон, фотасэсію для двух глянцавых часопісаў, а таксама шэраг прызоў ад рэстаранаў і крамаў.

кр/euroradio.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт