Logo Polskiego Radia
Print

Прымусовая падпіска для лекараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2011 08:00
Лекараў просяць падтрымаць рэспубліканскую й раённую прэсу, паведамляе „Наша Ніва”.

/

У рэдакцыю выданьня „Наша Ніва” адзін з чытачоў перадаў ліст з Упраўленьня аховы здароўя Мінаблвыканкама, разасланы па ўсіх мэдустановах вобласьці. У ім гаворка ідзе аб правядзеньні падпісной кампаніі на першы квартал 2012 года.

„З мэтай больш поўнага й шырокага інфармаваньня насельніцтва вобласьці аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці рэгіёнаў Меншчыны прашу забясьпечыць ведамасную падпіску на газэты „Мінская праўда”, „Советская Белоруссия”, раённыя выданьні, часопіс „Планета”, „Рэспубліка”, „Народная газета”, „Звязда”, „Белорусская нива”, „Знамя юности””.

Ліст падпісаў начальнік Упраўленьня аховы здароўя Мінаблвыканкама Ліпніцкі.

Паводле журналістаў рэдакцыі, адметна, што ад мэдыкаў патрабуюць падпіску не на спэцылізаваныя выданьні кшталту „Медицинского вестника”, а на тыя, у якіх і без таго шмат падпісчыкаў, па словах міністра інфармацыі Праляскоўскага.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт