Logo Polskiego Radia
Print

Зборнік вершаў Багдановіча на 10 мовах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2011 08:00
Вершы перакладзены, між іншым, на балгарскую, летувіскую, латышскую, нямецкую й іншыя мовы.

/

Вершы Максіма Багдановіча выдадзены на дзесяці мовах сьвету да 120-годзьдзя зь дня яго нараджэньня.

Аб гэтым паведаміў старшыня грамадзкага аб’яднаньня „Беларускі фонд культуры”, які займаўся падрыхтоўкай кніг, Уладзімер Гілеп на паседжаньні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзеньню мерапрыемстваў да юбілею клясыка.

У сэрыю ўвайшлі тры выданьні, кожнае зь якіх зьмяшчае адзін арыгінальны твор Максіма Багдановіча („Пагоня”, „Слуцкія ткачыхі”, „Раманс”). Вершы перакладзены на балгарскую, летувіскую, латышскую, нямецкую, украінскую, ангельскую й іншыя мовы. Уступнае слова да кніг пад рэдакцыяй Уладзімера Гілепа напісаў міністар культуры Беларусі Павел Латушка.

Выданьню твораў садзейнічалі Міністэрства культуры, менскі Літаратурны музэй М.Багдановіча. Фінансавую падтрымку аказала прыватнае прадпрыемства з Гальшан. Наклад - тысяча асобнікаў.

БелТА /аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт