Зь Менска ў Парыж пачне хадзіць цягнік
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.12.2011 08:59
Зімой - тры разы на тыдзень, улетку - цэлых пяць.
Новы графік руху пасажырскіх цягнікоў уводзіцца на дарогах Эўропы з 11 сьнежня.
Ён прадугледжвае курсаваньне па Беларускай чыгунцы цягніка № 23/24 Масква - Парыж. Разам з тым, адмяняецца курсаваньне цягніка № 13/14 Масква - Бэрлін, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.
Узімку цягнік № 23/24 Масква - Парыж будзе хадзіць 3 разы на тыдзень (зь Менска ён будзе адпраўляцца ў панядзелак, чацьвер і нядзелю), у летні пэрыяд - 5 разоў у тыдзень (у панядзелак, аўторак, чацьвер, суботу й нядзеллю).
Цягнік ідзе праз Брэст-Беларускі, Варшаву, Познань, Бэрлін, Гановэр, Франкфурт-на-Майне. Ён прыбудзе ў сталіцу Францыі на Ўсходні вакзал.
nn.by/аз