Дзьверы БТ аблілі макаронамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.12.2011 14:24
"БТ! Ня вешай локшыну на вушы" - нацыянал-бальшавікі.
Маладыя нацыянал-бальшавікі заатакавалі Белтэлерадыёкампанію. Дзьверы цэнтральнага ўваходу былі аблітыя поўным вядром сімвалічнай локшыны. Невядомыя таксама раскідалі лістоўкі пад назвай “Ешце самі сваю локшыну!”
У лістоўках, у прыватнасьці, напісана, што асноўная задача журналіста - гарантаваць людзям атрыманьне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага адлюстраваньня аб'ектыўнай рэальнасьці. Нацыянал-бальшавікі зазначаюць, што так гаворыцца ў Міжнародных прынцыпах прафэсійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы ў 1983. У лістоўцы напісана, што, на жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі дадзеныя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. А беларускае тэлебачаньне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то сьмех, то зьдзіўленьне, напісалі ў лістоўках нацыянал-бальшавікі.
вс