Менск назваў Польшчу варожай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.11.2011 12:39
                    
                                 
                
                
                    МЗС абвінаваціла польскага амбасадара ў аднабаковых і неаб’ектыўных выказваньнях, якія ня маюць нічога супольнага з праўдаю.  
                
                
                    
                        
Ambasador Leszek Szerepka
                     
                
                
                
               
                
                         
Лешак Шарэпка, фота P. Marczuk
 
  Гэта рэакцыя беларускага МЗС на прэс-канфэрэнцыю Лешэка Шарэпкі, на якой ён выказваўся пра двухбаковыя адносіны, правы чалавека й сытуацыю польскай меншасьці ў Беларусі.
Нагадаю, польскі амбасадар сказаў, што Польшча больш за год чакае рашэньня беларускіх уладаў аб увядзеньні малога памежнага руху. Прэс-сакратар беларускага МЗС у адказ абвінаваціў польскі бок у тым, што гэта ён стварае „максымальна неспрыяльную атмасфэру” для рэалізацыі згаданай дамовы.
Андрэй Савіных таксама сказаў, што польскі амбасадар хлусіць кажучы, што Польшча сочыць за дэмакратычнымі пераменамі ў Беларусі. На яго думку, ёсьць шмат прыкладаў таго, што Варшава спрабуе ўплываць на ўнутырпалітычныя працэсы ў Беларусі.
Прэс-сакратар МЗС заявіў, што Менск вымушаны сьцьвердзіць, што дзейны польскі істэблішмэнт заняў варожую пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі, а выказваньні амбасадара гэта пацьвярджаюць.
IAR/ав