Сьмелая выстава Марачкіна 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.11.2011 18:02
                    
                                 
                
                
                    У сталічным Палацы мастацтва адчынілася сёньня выстава Алеся Марачкіна “Лёгіка рубэройду”.
                
                
                
                
               
                
                         
 Мерапрыемства прымеркаваная да сямідзесяцігодзьдзя мастака.
Аўтар сабраў у экспазыцыю ўсе свае працы, пачынаючы ад студэнцкіх, якія выяўляюць ягоны творчы прынцып: „мастак мусіць даступнымі яму выяўленчымі сродкамі ды сілай прыроднага таленту казаць праўду жыцьця”.
 На выставе  “Смаленьне чорнага кабана” з атмасфэрай змрочных савецкіх часін,  партрэт мастака-адраджэнца Яўгена Куліка з нацыянальным сьцягам, подзьвігі легендарнага Мірона і “Сьцяна” з турэмным краявідам ды надпісамі на ёй з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, іранічная праца на тэму саюзу Беларусі й Расеі
 Напярэдадні адмысловая камісія з прадстаўнікоў Саюзу мастакоў і Міністэрства культуры ўжо глядзела выставу.
Выстава Алеся Марачкіна будзе доўжыцца да 20 лістапада.
Svaboda.org/яс