Logo Polskiego Radia
Print

Малчанаў выйшаў з-за крат

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.11.2011 15:26
Яго адпусьцілі ўчора позна ўвечары. За кратамі ён знаходзіўся ад 27 кастрычніка.

nn.by
nn.by

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў знаходзіцца дома. Яго

арыштавалі на 10 сутак за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа за абразу дзяржаўных сымвалаў пасьля таго, як 26 кастрычніка ў Барысаве невядомымі былі залітыя фарбай дзяржаўныя сьцягі.

На кватэры Малчанава супрацоўнікі міліцыі два разы правялі ператрус, падчас якога забралі пэрсанальны камп’ютар.

Калі справа дойдзе да суда яму можа пагражаць зьняволеньне на тэрмін да года, альбо арышт да трох месяцаў.

Свой арышт Малчанаў абскарджвае ў Менскім абласным судзе. Разгляд скаргі прызначаны на 18 лістапада.

Народная Воля/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт