Logo Polskiego Radia
Print

Абвінавачаны ў распаўсюдзе самвыдату

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2011 14:06
Другі раз Рыгора Станкевіча прыцягваюць да адказнасьці за самвыдавецкую дзейнасьць.

/

Учора ўвечары ў райцэнтры Бешанковічы быў затрыманы выдавец газэты «Крывінка» Рыгор Станкевіч.

На яго склалі пратакол за незаконны распаўсюд незарэгістраванага друкаванага выданьня. Гэта ўжо другі раз, калі актывіста прыцягваюць да адказнасьці за самвыдавецкую дзейнасьць: за распаўсюд газэты «Крывінка», якая ўжо 4 гады выдаецца на яго ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў.

Станкевіч ужо быў пакараны штрафам у красавіку 2010 году.

«Крывінка» папулярная ў мясцовых жыхароў, бо там зьмяшчаюцца навіны пра жыцьцё Бешанковіцкага раёну. Таму Рыгор Станкевіч мае сумневы, што нехта сапраўды паскардзіўся на яго ў міліцыю.

Дата суда над выдаўцом і распаўсюднікам газэты пакуль не вядомая.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт