Logo Polskiego Radia
Print

У Менску сышла з рэек электрычка

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.11.2011 21:22
Аварыя адбылася станцыі “Менск-Паўночны”.

Фота:
Фота: telegraf.by

Ў Менску сышла з рэек электрычка – паведамляе сайт газэты “Наша Ніва”. Аварыя адбылася на маладзечанскім кірунку, ля станцыі “Менск-Паўночны”.

Паводле словаў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, зьнеслі бэтонную апору чыгуначнага сэмафора ды ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці. Пра пацярпелых не паведамляецца.

У Беларускай чыгунцы пацьвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль ня маюць. Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сытуацыях інфармацыі пра здарэнне ня меў, прэс-служба МНС увечары не адказвала.

“Наша ніва”/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт