Зьмены на КПП „Каменны Лог”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.11.2011 14:43
                    
                                 
                
                    
                
                
                    На КПП „Каменны Лог” спрабуюць разьмежаваць плыні пасажыраў з Эўразьвязу й Мытнага Зьвязу.
                
                
                
                
               
                
                         
  У якасьці экспэрымэнту на памежным пункце пропуску “Каменны Лог” паміж Беларусяй і Летувой зьменена арганізацыя руху аўтатранспарту. Мяркуецца, што гэта палепшыць умовы перасячэньня мяжы для пасажыраў.
Як паведамілі ў прэсавай службе Смаргонскага памежнага атраду, сутнасьць экспэрыменту палягае на разьмежаваньні плыні пасажыраў Эўразьвязу й Мытнага зьвязу, у які ўваходзіць Беларусь. Цяпер першая з 4 палос адведзена для грузавога транспарту, другая й трэцяя - для аўтатранспарту, і чацьвертая - для аўтобусаў ды спэцтранспарту. Раней такога канкрэтнага разьмежаваньня руху не было.
Беларускі бок мяркуе, што такі парадак перасячэньня мяжы паспрыяе найперш пасажырам з Мытнага зьвязу. Ці насамрэч інавацыя ў арганізацыі руху праз беларуска-летувіскую мяжу зробіць яго больш камфортным – пакажуць вынікі экспэрыменту.
Вацлаў Галімскі, Горадня