Польскія магілы ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.10.2011 13:14
                    
                                 
                
                
                    На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца больш за тысячу польскіх месцаў памяці. Іх наведваюць 1 лістапада.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
На сьвята Ўсіх Сьвятых 1 лістапада традыцыйна магілы наведваюць польскія дыпляматы, актывісты Саюзу палякаў ды іншых польскіх арганізацый, а таксама мясцовыя жыхары.
У Горадні зьнічы зазіхацяць на магіле пісьменьніцы Элаізы Ажэшкі ды на вайсковых могілках: на магілах салдат польска-бальшавіцкай вайны 1920 году, магіле абаронцаў горада 1939 году ды ля Катынскага крыжа. 
У Берасьці традыцыйна запальваюць сьвечкі на каталіцкіх могілках па вуліцы Пушкінскай.
Польскія дыпляматы ў Менску наведаюць каля 30 месцаў памяці – сказаў Польскаму радыё кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Польшчы ў Менску Томаш Янік. „Мы пастараемся паехаць ў далёкія ад Менска месцы, куды не заўсёды нам удаецца трапіць”, - сказаў польскі дыплямат. Між іншым, прадстаўнікі амбасады ускладуць кветкі да магілы апошняга кіраўніка Касьцюшкоўскага паўстаньня Томаша Ваўжэцкага. Магіла знаходзіцца ў мясцовасьці Відзы на поўначы Беларусі.
яс