Сіўчык вернецца на радзіму
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.10.2011 15:42
„Вельмі спадзяюся на тое, што пабачу сваіх калег на волі,” – сказаў Вячаслаў Сіўчык.
svaboda.org
svaboda.org
Вячаслаў Сіўчык, які ўзначальвае Беларускі цэнтр ва Ўкраіне, спадзяецца вярнуцца ў Беларусь, але ня ведае, ці на сёньня можа зрабіць гэта й ня быць затрыманым беларускімі ўладамі.
Пакуль жа дэмакратычны актывіст зьбіраецца змагацца з рэжымам Лукашэнкі на тэрыторыі Ўкраіны праз шматлікія інфармацыя акцыі аб сытуацыі ў Беларусі.
„Я зьбіраюся вяртацца ў Беларусь. Ва Ўкраіне дзеля Беларусі трэба было зрабіць пэўныя палітычныя крокі. Амаль што ўсё гэта ўжо зроблена, толькі некаторыя рэчы яшчэ трэба дарабіць. Калі ўсё будзе завершана, тады ў любой сытуацыі я й вярнуся ў Беларусь, і вельмі спадзяюся на тое, што пабачу сваіх калег на волі,” – сказаў Вячаслаў Сіўчык.
У Беларусі актывіст узначальваў Рух салідарнасьці „Разам”, які ўваходзіў у „Эўрапейскую кааліцыю”, дзе ён быў каардынатарам. Разам зь ім гэтыя функцыі выконвалі Мікалай Статкевіч і Зьміцер Дашкевіч. На іх вызваленьне й вызваленьне іншых палітвязняў вельмі спадзяецца Вячаслаў Сіўчык.
racyja.com/аз