Logo Polskiego Radia
Print

Дзьмітры Вус з суботы на волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2011 13:05
Бліжэйшым часам палітык плянуе разабрацца зь бізнэсам і прысьвяціць свой час малому сыну.

/

Учора ўвечары прэзыдэнцкім указам аб памілаваньні быў вызвалены экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Дзьмітры Вус.

Як ён паведаміў, гэта было для зусім нечаканае. Калі яго выклікалі пісаць вопіс рэчаў, ён падумаў, што гэта перад этапам. Але яму паказалі загад начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Барсукова пра вызваленьне на падставе памілаваньня Лукашэнкі.

Сам тэкст загаду былы кандыдат на прэзыдэнта ня бачыў. Прашэньня пра памілаваньне не пісаў, хоць яму некалькі разоў прапаноўвалі.

У калёніі Вус сядзеў пераважна з асуджанымі за фінансавыя злачынствы й за наркотыкі. Ён кажа, што шараговыя працаўнікі калёніі ставіліся да яго нармальна. У сваю чаргу кіраўніцтва па-рознаму.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты мяркуе, што яго вызвалілі пад ціскам ЗША й Эўразьвязу. Лічыць, што наступнымі будуць Саньнікаў і Бандарэнка.

Бліжэйшым часам ён плянуе разабрацца зь бізнэсам і прысьвяціць свой час малому сыну.

Нагадваем, 26 чэрвеня Вуса асудзілі на 5 з паловай гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт