“Музэйная пошта”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.09.2011 08:00
                    
                                 
                
                
                    Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы пачаў рэалізацыю новага культурна-асьветніцкага праект
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Праект “Музэйная пошта"  зьяўляецца доўгатэрміновым і будзе складвацца з розных праграм.
“Мэта праекту – вярнуць людзям жаданьне пісаць адзін аднаму шчырыя й цёплыя лісты, як іх пісалі раней, зь якіх можна было даведацца пра чалавека, яго асобу”, - адзначае працаўніца музэя Вольга Пархімовіч.
Праграмы праекту будуць прымеркаваныя да паасобных сьвятаў. Першая зь іх – гэта праграма “Напішы ліст настаўніку”, прысьвечаная да Дня настаўніка (2 кастрычніка). Жадаючым прапануецца напісаць ліст свайму настаўніку й адправіць яго на адрас музэя: 220030 Менск, вуліца Янкі Купалы 4. У лісьце трэба напісаць нумар школы, год выпуску й імя свайго настаўніка. “Мы абяцаем знайсьці гэтага чалавека й зладзіць сустрэчу ў нашым музэі 7 кастрычніка”, - адзначыла Вольга Пархімовіч.
У пляны ўваходзяць такія праграмы як “Ліст беларускаму Дзеду Марозу”, лісты да дзён закаханых, матулі й Перамогі. Па выніках акцый будуць арганізаваныя сустрэчы й творчыя мерапрыемствы, напрыклад, тэматычныя міні-выставы лістоў, а раз у год будзе зладжаная выстава найлепшых лістоў на розныя тэмы.
БелаПАН\ав