Logo Polskiego Radia
Print

Ірына Халіп сустрэлася з мужам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2011 17:37
Саньнікаў на здароўе „асабліва няскардзіцца”.

/

Журналістка Ірына Халіп з 7 па 9 верасьня мела доўгатэрміновае спатканьне ў Наваполацкай калоніі са сваім мужам, былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым.

Саньнікаў на здароўе „асабліва няскардзіцца”. „Сур’ёзных захворваньняў у яго няма. Але любы арганізм ва ўмовах калоніі дае збой. Зьяўляецца кашаль, напрыклад. Асабліва, калі чалавек, як Саньнікаў, працуе на экалагічна шкоднай вытворчасьці”, — сказала Халіп.

Нагадваем, Саньнікаў быў разьмеркаваны ў 3-ці атрад наваполацкай калоніі № 10. Ён працуе ў 30-й брыгадзе, якая на вытворчасьці ў калоніі зьбірае гофракардонныя скрыні.

„Гэта праблема не толькі Саньнікава, гэта праблема ўсіх зьняволеных, якія працуюць на такіх вытворчасьцях”, — адзначыла Халіп.

14 траўня суд Партызанскага раёна Менска прыгаварыў Саньнікава да пяці гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу палітыка.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт