За Бяляцкага - ля амбасадаў РБ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.09.2011 13:43
                    
                                 
                
                
                    Перад амбасадамі РБ у Эўропе дэманстравалі ў падтрымку А.Бяляцкага.
                
                
                    
                        
Фота: Радыё "Свабода"
                     
                
                
                
               
                
                         
Фота: Радыё "Свабода"
 
Учора ў розных гарадах Эўропы прайшлі акцыі салідарнасьці з арыштаваным старшынём Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесем Бяляцкім.
Акцыі праводзіліся, між іншым, ля амбасадаў Беларусі ў Стакгольме, Маскве, Кіеве, Вільні, Ерэване й іншых гарадах.
У Стакгольме ўдзельнікі пікету трымалі плякаты з надпісамі „Свабоду Алесю Бяляцкаму” па-беларуску й па-швэдзку. Арганізатарам дэманстрацыі не ўдалося перадаць у амбасаду адмысловы зварот.
У Маскве прайшла сэрыя аднаасабовых пікетаў – іхныя ўдзельнікі мяняліся кожныя 5 хвілінаў. 
У акцыі ў Ерэване прынялі ўдзел 7 чалавек. Яны пярадалі зварот з патрабаваньнем вызваленьня Алеся Бяляцкага першаму сакратару беларускай амбасады.
На пікет у Вільні сабралося 9 чалавек, бо менавіта такая колькасць удзельнікаў дазваляе праводзіць акцыі без узгадненьня з уладамі. 
spring96.org/аз