Творы Часлава Мілаша ў Менску
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.09.2011 14:10
У Менску запрэзэнтаваныя апошнія творы Нобэлеўскага ляўрэата.
fot: PAP/Maciej B.Brzozowski
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі ў Менску адбылася прэзэнтацыя апошніх выданьняў выдатнага польскага паэта й эсэіста, перакладчыка, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша. Сярод іх — збор выбраных твораў аўтара «Іншага канца сьвету ня будзе» ў перакладзе на беларускую мову, а таксама аўдыёкніга «Чалавек шматпавярховы», у якую ўвайшлі вершы Мілаша ў перакладзе й выкананьні Андрэя Хадановіча з музычным суправаджэньнем беларускага гурту «Рацыянальная дыета».
Гэта не апошняе літаратурнае сьвята, зьвязанае зь імям польскага паэта. 8 верасьня адбудзецца адкрыцьцё фэстывалю «Вялікае княства паэзіі», прысьвечанае 100-годзьдзю Мілаша. У яго межах пройдзе прэзэнтацыя спэцыяльна падрыхтаванага 4-томніка, які адлюстроўвае Мілаша ва ўсіх сфэрах ягонай дзейнасьці — паэзіі, эсэістыцы, прозе й філясофіі.
БелаПАН/вс