Спынены чарговыя крымінальныя справы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.08.2011 18:22
З-за адсутнасьці складу злачынства быў спынены крымінальны перасьлед Арастовіча, Корбана, Лябедзькі й Радзінай.
Спыненая крымінальная справа па падзеях 19 сьнежня супраць сябра аргкамітэту па стварэньні БСДП „Народная грамада”, чальца перадвыбарчага штабу Мікалая Статкевіча Аляксандра Арастовіча.
Крымінальны перасьлед спынены з-за адсутнасьці складу злачынства.
Ліст ад сьледчага Арастовіч атрымаў па пошце ўчора ўвечары.
Па той жа прычыне была спыненая справа ў дачыненьні да кіраўніка „Маладых дэмакратаў” Алега Корбана. Ліст пра гэта ён атрымаў па пошце сёньня.
Нагадаем, раней спыненыя былі таксама крымінальныя справы супраць кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі (серада) і журналісткі Натальлі Радзінай (учора).
аз