Допыты па справе Бяляцкага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.08.2011 13:24
Дапытваць гарадзенскага праваабаронца прыелала сьледчая зь Менску.
Сёньня раніцай гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў даваў паказаньні ў гарадзенскай управе Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Пасьля заканчэньня допыту праваабаронца паведаміў журналістам, што пытаньні тычыліся крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага.
Ён падпісаў паперу пра неразгалошваньне зьвестак сьледзтва. Віктара Сазонава, якога выклікалі ў якасьці сьведкі па справе Бяляцкага, дапытваць прыехала зь Менска сьледчая Тацьцяна Касынкіна, якая вядзе крымінальную справу Алеся Бяляцкага.
У сваю чаргу ва ўпраўленьні Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці па справе Бяляцкага дапыталі сябра Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алену Лапцёнак.
Яна паведаміла, што допыт правёў сьледчы Даніл Пазьняк. Аленa Лапцёнак заявіла, што позву яна знайшла ўчора ў паштовай скрыні.
svaboda.org/аз