Logo Polskiego Radia
Print

Мінюст расьсьледуе рахункі НДА «Наш дом»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.08.2011 16:04
Падатковая назначыла сустрэчу старшыні арганізацыі Вользе Карач ўвосень

/

На зарэгістраваную арганізацыю Міжнародны Цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Беларусь пасылала запыт Чэхіі яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў. У верасьні 2010 года прадстаўнік арганізацыі Вольга Карач была на допыце ў Фінансавым камітэце Прагі.

«Я тлумачыла, што ня маю банкаўскіх рахункаў. І што гэты запыт - па палітычнаму матыву », - распавяла Карач. Прыватных рахункаў у Чэхіі ў Вольгі няма, але Беларусь зацікавіў рахунак арганізацыі.

У гэтым чэрвені Вользе прыйшоў ліст зь беларускай падатковай інспэкцыі даць тлумачэньні па факце «даходаў з-за мяжы». Паколькі ў Беларусі яна будзе толькі ў верасьні, то дамовілася сустрэцца з падатковай восеньню. Толькі тады й стане вядомая прычына выкліку, кажа Вольга Карач.

Прага заракаецца, што не перадавала Менску рахункаў беларусаў, таму з Чэхіяй не адбудзецца падобны скандал як зь Летувой і Польшчай.

Charter97.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт