Задай пытаньне палітыку!
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.08.2011 15:08
"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" пачынае сэрыю анлайн-сустрэч зь беларускімі палітычнымі й грамадзкімі дзеячамі.
Група "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" (РПСС) пачынае сэрыю анлайн-сустрэч зь беларускімі палітычнымі й грамадзкімі дзеячамі на старонцы групы "ВКонтакте".
Сёньня інтэрнэт-карыстальнікі маглі задаць пытаньне Віктару Івашкевічу, сустаршыні аргкамітэта па правядзеньні 8 кастрычніка агульнарэспубліканскай акцыі "Народны сход". Многіх цікавіў прагноз разьвіцьця падзей пасьля правядзеньня акцыі: наступствы для краіны, дзеяньні ўлад, лёс удзельнікаў.
Мэта гэтага праекта „Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”, паводле слоў аднаго з адміністратараў сайта Дыянава, — арганізаваць "дыялёг паміж шырокімі масамі людзей і палітыкамі".
Група РПСС выступіла ініцыятарам акцый мірнага пратэсту грамадзян, якія прайшлі з 8 чэрвеня па пачатак жніўня гэтага года ў розных гарадах Беларусі.
БелаПАН/яс