15 жніўня адубудзецца сустрэча Мясьніковіча й Пуціна
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.08.2011 14:53
Экспэрты лічаць, што падчас сустрэчы Беларусь будзе прасіць у Расеі новыя крэдыты.
Чарговае паседжаньне Савета Міністраў так званай саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі адбудзецца ў Маскве 15 жніўня.
У афіцыйным паведамленьні традыцыйна адзначаецца, што бакі „плянуюць разгледзець пытаньні саюзнага будаўніцтва”.
Незалежныя экспэрты лічаць, што на маскоўскай сустрэчы беларускі прэм'ер Міхаіл Мсьніковіч будзе прасіць свайго расейскага калегу Ўладзімера Пуціна выдзяліць новыя крэдыты. Яны надзвычай патрэбны цяпер беларускім уладам, каб вярнуцца да адзінага курсу беларускага рубля.
аз