Logo Polskiego Radia
Print

У Слуцкім раёне страйкавалі камбайнёры

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 05.08.2011 15:52
Да 12-й гадзіны яны адмаўляліся выехаць на жніво.

У Слуцкім раёне страйкавалі камбайнёры, выказваючы незадавальненьне нізкімі заробкамі. Да 12-й гадзіны яны адмаўляліся выехаць на жніво. І толькі пасьля перамоваў з адміністрацыяй камбайны зьявіліся ў полі.

Нагадаем, падчас візіту ў Магілеўскую вобласьць кіраўнік краіны сказаў, што сельская гаспадарка больш ня будзе атрымліваць столькі фінансавай дапамогі, як раней. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што тэмпы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі не павінны зьніжацца ў сувязі са скарачэньнем фінансаваньня.

кр/racyja

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт