Праблемы з будовай беларуска-кітайскіх цэмэнтных ліній 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        02.08.2011 14:52
                    
                                 
                
                
                    Беларускі ўрад: у зацягваньні будовы вінаватыя абодва бакі.
                
                
                
                
               
                
                         
Пабудова новых беларуска-кітайскіх лініяў па вытворчасьці цэмэнту на 3 беларускіх прадпрыемствах зацягваецца –паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Беларускі ўрад сьцьвярджае, што, аб'емы й тэрміны выкананьня працаў парушаюцца як беларускім, так і кітайскім бокам.
Лінія па вытворчасьці цэмэнту, якую будуюць кітайскія інвэстары на Беларускім цэмэнтным заводзе, паводле плянаў павінна быць запушчаная да 1 лістапада гэтага году. Аналягічныя вытворчасьці на заводах Красенасельскбудматэрыялы і Крычаўцэмэнташыфер павінныя пачаць працу ў пачатку наступнага году. Агульны кошт праектаў складае 1,3 мільярды даляраў. Асноўную частку крэдыту на пабудову выдзеліў кітайскі банк.
БелаПАН/ап