Каля 2 тысяч пілігрымаў прышлі на  каталіцкі фэст у Будслаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        06.07.2019 12:51
                    
                                 
                
                
                    Штогадовы Будслаўскі фэст мае на мэце ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 
                
                
                    
                        
Wikipedia/kvit84/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                          
На каталіцкі фэст у Будслаў прыйшлі каля 2 тысяч пілігрымаў. ФОТАРЭПАРТАЖ 
06 ЛІПЕНЬ 2019, 12:24
ДЗ
Усе дні пілігрымаў мачыў дождж, але як толькі яны ўвайшлі ў Будслаў — зазьзяла сонца Photo: svaboda.org (RFE/RL)
Падзяліцца
2
Глядзець камэнтары
 Друкаваць
Будслаў — нацыянальны санктуарый, куды штогод сьцякаюцца тысячы паломнікаў зь Беларусі і замежжа. Славу сьвятыні прынёс манумэнтальны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII стагодзьдзя з цудатворнай іконай Панны Марыі. У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна прызнаў храм «Малой базылікай».
Будслаўскі фэст — штогадовае ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца тысячы вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі.
Усе дні пілігрымаў мачыў дождж, але як толькі яны ўвайшлі ў Будслаў — зазьзяла сонца.  Будслаў гэта — нацыянальны санктуарый, куды штогод сьцякаюцца тысячы паломнікаў зь Беларусі й замежжа, гаворыцца на сайце "Радыё Свабоды".
Славу сьвятыні прынёс манумэнтальны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі XVII стагодзьдзя з цудатворнай іконай Панны Марыі. Касьцёл пабудаваны ў стылі барока. У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна прызнаў храм «Малой базылікай».
Штогадовы Будслаўскі фэст мае на мэце ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка на пачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца тысячы вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі.
эж