Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь спрабуе аднавіць экспарт яблыкаў і груш у Расею

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.07.2019 10:13
Гэта Рассельгаснагляд зьвязвае з ранейшымі абмежаваньнямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.
photo: pixabay.com/CC0

Беларусь спрабуе аднавіць экспарт яблыкаў і груш у Расею
«Рассельгаснагляд» і Галоўная дзяржаўная інспэкцыя насеньняводзтва, каранціну і ахову расьлінаў Беларусі правядуць 10 ліпеня перамовы, на якіх абмяркуюць экспарт беларускай прадукцыі ў РФ.
У прыватнасьці, на сустрэчы плянуецца разгледзець сыстэму фітасанітарнай сэртыфікацыі беларускіх яблыкаў і груш, а таксама забесьпячэньне нагляду за гэтай прадукцыі пры пастаўках з Беларусі ў Расею, паведамляе «Рассельгаснагляд».
«Рассельгаснагляд» з 12 красавіка ўвёў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расею яблыкаў і груш з Беларусі. За першы тыдзень красавіка на расейска-беларускай мяжы затрымалі 39 машын з санацыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакумэнтаў, з іх 36 – з яблыкамі і грушамі. Гэта Рассельгаснагляд зьвязвае з ранейшымі абмежаваньнямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.
«Азначанае пацьвярджае неправамернасьць ранейшага афармленьня беларускім бокам фітасанітарных сэртыфікатаў», – заявілі ў ведамстве.
У сувязі з тым, што з Беларусі працягвае паступаць садавіна і гародніна з неўсталяваным фітасанітарным статусам і фальсыфікаванымі фітасанітарнымі сэртыфікатамі, Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і груш да ўрэгуляваньня сытуацыі.


«Рассельгаснагляд» і Галоўная дзяржаўная інспэкцыя насеньняводзтва, каранціну і ахову расьлінаў Беларусі правядуць 10 ліпеня перамовы, на якіх абмяркуюць экспарт беларускай прадукцыі ў РФ, перадае тэлеканал "Белсат".

У прыватнасьці, на сустрэчы плянуецца разгледзець сыстэму фітасанітарнай сэртыфікацыі беларускіх яблыкаў і груш, а таксама забесьпячэньне нагляду за гэтай прадукцыі пры пастаўках з Беларусі ў Расею, паведамляе «Рассельгаснагляд».

«Рассельгаснагляд» з 12 красавіка ўвёў часовыя абмежаваньні на ўвоз у Расею яблыкаў і груш з Беларусі. За першы тыдзень красавіка на расейска-беларускай мяжы затрымалі 39 машын з санацыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакумэнтаў, з іх 36 – з яблыкамі і грушамі. Гэта Рассельгаснагляд зьвязвае з ранейшымі абмежаваньнямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.
«Азначанае пацьвярджае неправамернасьць ранейшага афармленьня беларускім бокам фітасанітарных сэртыфікатаў», – заявілі ў ведамстве.

У сувязі з тым, што з Беларусі працягвае паступаць садавіна і гародніна з неўсталяваным фітасанітарным статусам і фальсыфікаванымі фітасанітарнымі сэртыфікатамі, Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і груш да ўрэгуляваньня сытуацыі.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт