Logo Polskiego Radia
Print

Віцебскія чыноўнікі прадаюць каталіцкі храм

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2019 15:11
Гаворка пра найстарэйшую з захаваных каталіцкіх пабудоў Віцебска.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віцебскія чыноўнікі прадаюць каталіцкі храм
Гаворка пра найстарэйшую з захаваных каталіцкіх пабудоў Віцебска.
Віцебскія чыноўнікі прадаюць каталіцкі храм. Гаворка ідзе пра капліцу, якая найстарэйшая з захаваных каталіцкіх пабудоў Віцебска, а месьціцца яна ў батанічным садзе.
За будынак з правам арэнды пляца вакол яго плошчай 10 сотак просяць 41,5 тысячы рублёў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасьці.
Згодна з умовамі аўкцыёну, патэнцыйны купец зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак „па яго існуючым прызначэньні, а таксама, пры ўмове правядзеньня рэканструкцыі, пад відовішчныя аб'екты, фізкультурна-спартыўныя збудаваньні, атракцыёны, залы для гульнявых аўтаматаў, більярдавыя, „Дыснэй-паркі”, луна-паркі, водныя паркі, аб'екты гандлёва-бытавога абслугоўваньня”.
Капліцу ў 1859 году пабудаваў віцебскі землеўласьнік Сьцяпан Дунін-Слепсьць (паводле vicebskreg.by, сустракаюцца напісаньні: Дунинъ-Слѣпць, Дунинъ-Слѣпецъ). Праз год яе асьвяцілі ў гонар Прасьвятой Багародзіцы Балеснай. У савецкі час будынак рэканструявалі, надбудавалі другі паверх. Як мяркуецца, гэта адбылося ў 1939 годзе.
У лістападзе 2015 году Міністэрства культуры адмовіла ў прысваеньні гэтаму будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, аднак паведаміла, што распрацоўваецца пытаньне аб перадачы капліцы на балянс Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касьцёла для яе аднаўленьня. Каталікі спадзяваліся на такое рашэньне, піша айцец Вячаслаў Барок, але ўрэшце ўлады вырашылі будыначак прадаць.
аз

Віцебскія чыноўнікі прадаюць каталіцкі храм. Гаворка ідзе пра капліцу, якая найстарэйшая з захаваных каталіцкіх пабудоў Віцебска, а месьціцца яна ў батанічным садзе, паведамляе „Наша Ніва”.

За будынак з правам арэнды пляца вакол яго плошчай 10 сотак просяць 41,5 тысячы рублёў, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасьці.

Згодна з умовамі аўкцыёну, патэнцыйны купец зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак „па яго існуючым прызначэньні, а таксама, пры ўмове правядзеньня рэканструкцыі, пад відовішчныя аб'екты, фізкультурна-спартыўныя збудаваньні, атракцыёны, залы для гульнявых аўтаматаў, більярдавыя, „Дыснэй-паркі”, луна-паркі, водныя паркі, аб'екты гандлёва-бытавога абслугоўваньня”.

Капліцу ў 1859 году пабудаваў віцебскі землеўласьнік Сьцяпан Дунін-Слепсьць (паводле vicebskreg.by, сустракаюцца напісаньні: Дунинъ-Слѣпць, Дунинъ-Слѣпецъ). Праз год яе асьвяцілі ў гонар Прасьвятой Багародзіцы Балеснай.

У савецкі час будынак рэканструявалі, надбудавалі другі паверх. Як мяркуецца, гэта адбылося ў 1939 годзе. У лістападзе 2015 году Міністэрства культуры адмовіла ў прысваеньні гэтаму будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, аднак паведаміла, што распрацоўваецца пытаньне аб перадачы капліцы на балянс Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касьцёла для яе аднаўленьня. Каталікі спадзяваліся на такое рашэньне, піша айцец Вячаслаў Барок, але ўрэшце ўлады вырашылі будыначак прадаць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт