Logo Polskiego Radia
Print

Улады з пачатку году выплацілі па даўгах больш за 2 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2019 13:01
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 ліпеня 2019 году склалі 8 млрд 290,7 млн даляраў ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: hamiltonleen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады з пачатку году выплацілі па даўгах больш за 2 млрд даляраў
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 ліпеня 2019 году склалі 8 млрд 290,7 млн даляраў ЗША.
Урад і Нацыянальны банк у чэрвені накіравалі на пагашэньне пазыковых абавязацельстваў 250 млн даляраў ЗША. Такім чынам, усяго з пачатку году ўлады выплацілі па даўгах 2 млрд 7 млн даляраў.
Як паведамляе Нацыянальны банк, нягледзячы на выплаты па даўгах, за чэрвень 2019 году золатавалютныя рэзэрвы павялічыліся на 200,7 млн даляраў ЗША (на 2,5%) пасьля росту ў траўні на 521,6 млн даляраў ЗША (на 6,9%).
„Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у чэрвені стала павышэньне цаны золата на міжнародным рынку”, — гаворыцца ў паведамленьні.
Згодна са зьвесткамі рэгулятара, павелічэньню рэзэрваў таксама спрыяла купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на ўнутраным рынку, паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад зьбіраньня экспартных пошлін на нафту й нафтапрадукты, і паступленьне сродкаў ад продажу валютных дзяржаблігацый.
„Акрамя таго, з 1 ліпеня 2019 году актуалізаваная мэтадалёгія разьліку золатавалютных рэзэрваў, што абумовіла рост паказчыка на суму прыблізна 70 млн долараў ЗША”, — гаворыцца ў паведамленьні Нацбанка.
Як вынік, золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 ліпеня 2019 году склалі 8 млрд 290,7 млн даляраў ЗША.
„У чэрвені 2019 году ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму прыкладна 250 млн даляраў ЗША”, — паведамляе Нацбанк.
Варта адзначыць, што ў першым квартале плацяжы ўладаў па даўгах склалі 1 млрд 397 млн даляраў, у красавіку — 220 млн даляраў, у траўні — 140 млн даляраў. Такім чынам, з улікам чэрвеньскіх выплат улады накіравалі ў першым паўгодзьдзі на пагашэньне зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў 2 млрд 7 млн даляраў.
У прагнозных дакумэнтах уладаў на 2019 год гаварылася, што выплаты Мінфіна па дзярждоўгу сёлета ацэньваюцца ў 3,8 млрд даляраў, а на пагашэньне абавязацельстваў Нацбанка плянавалася накіраваць 1,1 млрд даляраў.
У наступныя гады значныя плацяжы Беларусі па дзярждоўгу захаваюцца. Паводле зьвестак Міністэрства фінансаў, якія былі апублікаваныя ў красавіку, у 2020 годзе выплаты па дзярждоўгу ацэньваюцца ў 3,63 млрд даляраў, у 2021 годзе складуць 3,28 млрд, у 2022-м — 3,46 млрд, у 2023-м — 3,83 млрд даляраў. Далей, паводле афіцыйнага прагнозу ўлад, штогадовыя плацяжы па дзярждоўгу зьнізяцца да 2,53 млрд даляраў у 2024 годзе і 2,35 млрд у 2025-м.
аз

Урад і Нацыянальны банк у чэрвені накіравалі на пагашэньне пазыковых абавязацельстваў 250 млн даляраў ЗША. Такім чынам, усяго з пачатку году ўлады выплацілі па даўгах 2 млрд 7 млн даляраў, паведамляе БелaПАН.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт