Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь распачне экспарт норак у Кітай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.07.2019 15:06
На Белкаапсаюз прыпадае да 2 працэнтаў сусьветнага аб'ёму вытворчасьці норкі.
Эўрапейская норка.Эўрапейская норка.Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белкаапсаюз плянуе пачаць экспарт норак у Кітай, паведаміў сёньня першы намесьнік старшыні праўленьня Белкаапсаюза Аляксандр Скрундзеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы ўжо крыху працавалі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, і сёньня плянуем у большай ступені адкрыць для сябе гэты рынак. Мы прадаём туды пушную сыравіну і ставім задачу прапанаваць племяннога зьвера – норку», – расказаў Аляксандр Скрундзеўскі.

Паводле чыноўніка, атрыманы ўсе санітарныя і вэтэрынарныя дакумэнты для пастаўкі ў Кітай жывых норак. На Белкаапсаюз прыпадае да 2 працэнтаў сусьветнага аб'ёму вытворчасьці норкі.

Штогод Белкаапсаюз вырабляе больш за 500 тыс. штук шкурак норкі, да 2020 года гэты паказчык плянуюць павялічыць прыкладна да 700 тыс. шкурак. Экспарт усіх відаў прадукцыі Белкаапсаюза ў 2018 годзе склаў каля $50 млн, па выніках 2019 года гэту лічбу разьлічваюць павялічыць.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт