Logo Polskiego Radia
Print

Унікальнае сьвята адзначаць на Піншчыне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.07.2019 14:53
«Дзясятуха» зьвязаная са зьяўленьнем у вёсцы на дзясятую пятніцу пасьля Вялікадня цудадзейнага абраза Мясяціцкай Божай Маці.
Фота: Беларускае радыё «Рацыя»

Унікальнае сьвята адзначаць на Піншчыне
Жыхары вёскі Мясяцічы, якая знаходзіцца ў Пінскім раёне, у пятніцу 5 ліпеня адзначаць унікальнае рэлігійнае сьвята пад назвай «Дзясятуха», перадае Беларускае радыё «Рацыя».
«Дзясятуха» зьвязаная са зьяўленьнем у вёсцы на дзясятую пятніцу пасьля Вялікадня цудадзейнага абраза Мясяціцкай Божай Маці. У 1893 годзе на хвалях Прыпяці сьвятыню заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яе ў родную вёску. Кіраўнічка царкоўнага хору Вера Палхоўская адзначае, што традыцыя ўжо трымаецца на пілігрымах: «На дзясятую нядзелю пасьля Вялікадня шмат паломнікаў прыяжджае з Пінску і са Столінскага раёну. Людзей не большае, бо людзі адыходзяць, старыя ўжо».
Сёлета «Дзясятуха» прыпадае на 5 ліпеня. Урачыстасьці пачнуцца раніцай у мясцовай царкве. Жыхары Мясяціч спадзяюцца, што традыцыя не зьнікне і будзе прыцягваць усё больш гасьцей.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт