Logo Polskiego Radia
Print

Прастытутак для працы ў Расеі вэрбавалі ў Віцебску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.07.2019 14:26
Як паведамляе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета.
photo: pixabay.com/CC0

Прастытутак для працы ў Расеі вэрбавалі ў Віцебску
24-гадовую арганізатарку затрымалі пры спробе вывазу за мяжу 20-гадовай жыхаркі Віцебскай вобласьці. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета. Яны даведаліся, што жыхарка Віцебска, якая займалася прастытуцыяй у розных краінах сьвету, вярбуе дзяўчат.
У яе былі вялікія сувязі ў сэксіндустрыі, і яна змагла арганізаваць уласны канал пастаўкі «жывога тавару» у Расею. У дачыненьні затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул – «Арганізацыя і (або) выкарыстаньне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы», паведамляе «Эўрарадыё».
Таксама высьветлілася, што жанчына разам з 32-гадовым расіянінам распаўсюджвала наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў Віцебскай вобласьці (у тым ліку і сярод завэрбаваных дзяўчат). І яны плянавалі пашырыць гэты «бізнэс».

24-гадовую арганізатарку затрымалі пры спробе вывазу за мяжу 20-гадовай жыхаркі Віцебскай вобласьці. Як інфармуе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысьніцу ў сілавікоў зьявілася ў сакавіку сёлета, паведамляе Эўрарадыё.

Яны даведаліся, што жыхарка Віцебска, якая займалася прастытуцыяй у розных краінах сьвету, вярбуе дзяўчат. У яе былі вялікія сувязі ў сэксіндустрыі, і яна змагла арганізаваць уласны канал пастаўкі «жывога тавару» у Расею.

У дачыненьні затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул – «Арганізацыя і (або) выкарыстаньне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы».

Таксама высьветлілася, што жанчына разам з 32-гадовым расіянінам распаўсюджвала наркатычныя і псыхатропныя рэчывы ў Віцебскай вобласьці (у тым ліку і сярод завэрбаваных дзяўчат). І яны плянавалі пашырыць гэты «бізнэс».

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт