Ва Ўкраіне зарэгістравана яшчэ адна беларуская арганізацыя
Рух Салідарнасьці «Разам» афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны як грамадзкая арганізацыя. Дагэтуль арганізацыя была зарэгістраваная ў Летуве, Польшчы й Чэхіі.
Ад 2001 году Рух Салідарнасьці «Разам» ладзіць ва Ўкраіне розныя акцыі. Ягоным галоўным палітычным партнэрам выступае Народны Рух Украіны. Найчасьцей акцыі ладзіліся ў Кіеве, Чарнігаве і Львове — у гарадах, у якіх жыве шмат беларусаў.
Сёлета ў жніўні, як паведаміла намесьніца старшыні руху Таісія Кабанчук, у Чарнігаве адбудзецца форум беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У верасьні ў Львове актывісты адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы, а ў лістападзе — дзень Слуцкага збройнага чыну.
«Мы заклікаем усе патрыятычныя ўкраінскія сілы да супрацоўніцтва, бо гэта вельмі важна для супольнай барацьбы з расейскім імпэрыялізмам», — сказаў сябра Сойму руху Вячаслаў Сіўчык.
Кіраўнікі Руху Салідарнасьці «Разам» зрабілі гэтыя заявы на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве з нагоды рэгістрацыі.
Раней афіцыйную рэгістрацыю ва Ўкраіне атрымаў Беларускі цэнтар «Сябры».
Рух Салідарнасьці «Разам» афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны як грамадзкая арганізацыя. Дагэтуль арганізацыя была зарэгістраваная ў Летуве, Польшчы й Чэхіі, перадае "Радыё Свабода".
Ад 2001 году Рух Салідарнасьці «Разам» ладзіць ва Ўкраіне розныя акцыі. Ягоным галоўным палітычным партнэрам выступае Народны Рух Украіны. Найчасьцей акцыі ладзіліся ў Кіеве, Чарнігаве і Львове — у гарадах, у якіх жыве шмат беларусаў.
Сёлета ў жніўні, як паведаміла намесьніца старшыні руху Таісія Кабанчук, у Чарнігаве адбудзецца форум беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У верасьні ў Львове актывісты адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы, а ў лістападзе — дзень Слуцкага збройнага чыну.
«Мы заклікаем усе патрыятычныя ўкраінскія сілы да супрацоўніцтва, бо гэта вельмі важна для супольнай барацьбы з расейскім імпэрыялізмам», — сказаў сябра Сойму руху Вячаслаў Сіўчык. Кіраўнікі Руху Салідарнасьці «Разам» зрабілі гэтыя заявы на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве з нагоды рэгістрацыі.
Раней афіцыйную рэгістрацыю ва Ўкраіне атрымаў Беларускі цэнтар «Сябры».
эж