Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі рассакрэцілі дакумэнты аб вызваленьні сталіцы Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 11:37
Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі менчукоў на іх зьяўленьне.
Менск, Беларусь.Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Расеі рассакрэцілі дакумэнты аб вызваленьні сталіцы Беларусі
На інтэрнэт-партале Мінабароны Расеі створаны спэцыяльны разьдзел «З Мінска бачыўся Бэрлін». Там карыстальнікі могуць азнаёміцца ​​з рассакрэчанымі гістарычнымі дакумэнтамі: загадамі, данясеньнямі, узнагароднымі дакумэнтамі, дырэктывамі і газэтнымі матэрыяламі, піша газэта «Звязда».
Прадстаўленыя дакумэнты расказваюць аб вызваленьні сталіцы Беларусі раней за вызначаныя тэрміны. Гэта стала магчыма дзякуючы дбайнай падрыхтоўцы да Мінскай апэрацыі і правядзеньні масіраваных авіяўдараў па ключавых пазыцыях праціўніка.
Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі мінчан на іх зьяўленьне.
Мінск быў вызвалены 3 ліпеня 1944 года, але вакол горада заставаліся разрозьненыя варожыя часткі. Гітлераўцы спрабавалі прасоўвацца ў заходнім кірунку. Апошнія спробы саперніка контратакаваць былі адбітыя ў ноч на 6 ліпеня. Некалькі тысяч гітлераўцаў былі ўзятыя ў палон.
3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята Дзень Незалежнасьці, або Дзень Рэспублікі.


На інтэрнэт-партале Мінабароны Расеі створаны спэцыяльны разьдзел «З Мінска бачыўся Бэрлін». Там карыстальнікі могуць азнаёміцца ​​з рассакрэчанымі гістарычнымі дакумэнтамі: загадамі, данясеньнямі, узнагароднымі дакумэнтамі, дырэктывамі і газэтнымі матэрыяламі, піша газэта «Звязда».

Прадстаўленыя дакумэнты расказваюць аб вызваленьні сталіцы Беларусі раней за вызначаныя тэрміны. Гэта стала магчыма дзякуючы дбайнай падрыхтоўцы да Мінскай апэрацыі і правядзеньні масіраваных авіяўдараў па ключавых пазыцыях праціўніка.

Удакладняецца, што рассакрэчаныя матэрыялы таксама інфармуюць аб настроі вайскоўцаў Чырвонай Арміі і рэакцыі менчукоў на іх зьяўленьне.
Мінск быў вызвалены 3 ліпеня 1944 года, але вакол горада заставаліся разрозьненыя варожыя часткі. Гітлераўцы спрабавалі прасоўвацца ў заходнім кірунку. Апошнія спробы саперніка контратакаваць былі адбітыя ў ноч на 6 ліпеня. Некалькі тысяч гітлераўцаў былі ўзятыя ў палон.

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята - Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі).

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт