Logo Polskiego Radia
Print

Наступствы непагадзі: падзеньні сотняў дрэваў, пашкоджаны дахі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2019 11:03
Раніцай 2 ліпеня без электрычнасьці заставаліся яшчэ 516 населеных пунктаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Наступствы непагадзі: падзеньні сотняў дрэваў, пашкоджаны дахі
Раніцай 2 ліпеня без электрычнасьці заставаліся яшчэ 516 населеных пунктаў.
Ратавальнікі падлічылі страты ад моцнага ветру, які ў панядзелак панаваў у многіх рэгіёнах Беларусі. Яго парывы дасягалі 29 мэтраў за сэкунду, паведамляе „Эўрарадыё”.
Ад стыхіі пацярпеў 51 населены пункт у Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях. Былі пашкоджаны дахі больш за сотню будынкаў, у тым ліку 19 жылых дамоў.
Зафіксавана 446 выпадкаў падзеньня дрэваў, пашкоджаныя 25 аўтамабіляў (у Менску — 11 і 2). У Гомельскім раёне больш чым на гадзіну быў затрыманы цягнік. Як адзначае прэс-служба МНС, ніхто зь людзей не пацярпеў.
На працягу сутак зьнікала электрычнасьць у 1216 населеных пунктах пераважна Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей. Позна ўвечары 1 ліпеня на паўтары гадзіны прыпыняў працу Гомельскі завод „Цэнтраліт”. На прадпрыемства накіравалі дызель-генэратар МНС. На некалькі гадзін спынялася праца помпаў водазабораў у Брагіне, Лоеве, Хойніках і Ельску.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт