Logo Polskiego Radia
Print

З Менска у Будслаў вырушыла пешая пілігрымка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.07.2019 14:18
Пілігрымка традыцыйна распачалася сьвятою Імшою ў сталічным катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі.
Фота: Віталій Палінеўскі/Catholic.by

vРаніцай 1 ліпеня ў цэнтры беларускай сталіцы гучаў не пагрозьлівы грукат і роў вайсковай тэхнікі, што рыхтуецца да параду, а ўзьнёслыя і радасныя сьпевы пілігрымаў, якія ўжо ў 29-ы раз пешкі вырушылі ў Будслаў, чытаем на сайце catholic.by.
Некаторыя з тых, хто ў дзяцінстве пачынаў хадзіць да Маці Божай і пазьней у пілігрымцы знайшоў сваю «палавінку», цяпер зноў ідзе ў Будслаў ужо са сваімі дзеткамі, з новай зьменай малых адданых католікаў. Як заўсёды, большасьць пілігрымаў складае моладзь.
Пілігрымка традыцыйна распачалася сьвятою Імшою ў сталічным катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі, цэлебрацыю якой узначаліў Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У прамоўленай гаміліі іерарх засяродзіўся на выхаваўчым значэньні пілігрымкі; на тым, якім чынам гэтая асаблівая форма рэлігійнай практыкі дапамагае яе ўдзельнікам у духоўным узрастаньні і чалавечым сталеньні.
«У пілігрымцы вельмі важнае значэньне мае дысцыпліна. У наш час, калі ўсё больш людзей не ўмее і не жадае слухаць і слухацца, хрысьціянам неабходна засвоіць гэтую цноту. Сваёй паслухмянасьцю кіраўніку ў пілігрымцы чалавек вучыцца паслухмянасьці Божай волі», – адзначыў біскуп Юрый.
У пілігрымаў наперадзе пяць дзён шляху. У пятніцу, 5 ліпеня, яны прыйдуць у Будслаў, каб пакланіцца цудатворнай іконе Будслаўскай Божай Маці і прыняць удзел ва ўрачыстасьцях. У лістападзе 2018 года гэты фэст быў унесены ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Раніцай 1 ліпеня ў цэнтры беларускай сталіцы гучаў не пагрозьлівы грукат і роў вайсковай тэхнікі, што рыхтуецца да параду, а ўзьнёслыя і радасныя сьпевы пілігрымаў, якія ўжо ў 29-ы раз пешкі вырушылі ў Будслаў, чытаем на сайце catholic.by.

Некаторыя з тых, хто ў дзяцінстве пачынаў хадзіць да Маці Божай і пазьней у пілігрымцы знайшоў сваю «палавінку», цяпер зноў ідзе ў Будслаў ужо са сваімі дзеткамі, з новай зьменай малых адданых католікаў. Як заўсёды, большасьць пілігрымаў складае моладзь.

Пілігрымка традыцыйна распачалася сьвятою Імшою ў сталічным катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі, цэлебрацыю якой узначаліў Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. У прамоўленай гаміліі іерарх засяродзіўся на выхаваўчым значэньні пілігрымкі; на тым, якім чынам гэтая асаблівая форма рэлігійнай практыкі дапамагае яе ўдзельнікам у духоўным узрастаньні і чалавечым сталеньні.

«У пілігрымцы вельмі важнае значэньне мае дысцыпліна. У наш час, калі ўсё больш людзей не ўмее і не жадае слухаць і слухацца, хрысьціянам неабходна засвоіць гэтую цноту. Сваёй паслухмянасьцю кіраўніку ў пілігрымцы чалавек вучыцца паслухмянасьці Божай волі», – адзначыў біскуп Юрый.

У пілігрымаў наперадзе пяць дзён шляху. У пятніцу, 5 ліпеня, яны прыйдуць у Будслаў, каб пакланіцца цудатворнай іконе Будслаўскай Божай Маці і прыняць удзел ва ўрачыстасьцях. У лістападзе 2018 года гэты фэст быў унесены ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт