Рада Рэспублікі ўхваліў «закон аб адтэрміноўцы»
Беларускія сэнатары 28 чэрвеня на пасяджэньні ўхваліў законапраект «Аб зьмяненьні законаў эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы». У законапраекце прадугледжана, што адтэрміноўка ад прызыву для працягу навучаньня ў Беларусі будзе давацца толькі адзін раз, перадае БелТА.
Прадстаўляючы законапраект сэнатарам, міністар абароны Андрэй Раўкоў канстатаваў, што Узброеныя Сілы маюць цяжкасьці з камплектаваньнем асабовага складу. Зьвязана гэта як з дэмаграфічнай сытуацыяй, пагаршэньнем здароўя юнакоў, так і з існаваньнем вялікага ліку адтэрміновак ад войска.
Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі раз. Калі студэнт ужо выкарыстаў адтэрміноўку, яму будзе прадстаўлены акадэмічны адпачынак на службу ва Узброеных Сілах. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадстаўленыя да ўступленьня ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць.
Акрамя таго, праектам прадугледжана, што тых, хто ўхіліўся ад войска, не будуць браць на дзяржаўную службу і ў сілавыя структуры.
https://nn.by/?c=ar&i=232982
Беларускія сэнатары 28 чэрвеня на пасяджэньні ўхваліў законапраект «Аб зьмяненьні законаў эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы». У законапраекце прадугледжана, што адтэрміноўка ад прызыву для працягу навучаньня ў Беларусі будзе давацца толькі адзін раз, перадае газэта Наша Ніва.

nn.by/эж