Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Славаччыны: запрашэньне Лукашэнкі супярэчыць пратаколу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.06.2019 17:12
Сьпікер славацкага парлямэнта запрасіўшы Лукашэнку бязь ведама й згоды прэзыдэнта краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт Славаччыны: запрашэньне Лукашэнкі супярэчыць пратаколу
Сьпікер славацкага парлямэнта запрасіўшы Лукашэнку бязь ведама й згоды прэзыдэнта краіны.
Запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі ў Славаччыну супярэчыць дзяржаўнаму пратаколу й міжнароднай практыцы. Пра гэта прэзыдэнт краіны Зузанна Чапутава паінфармавала свайго беларускага калегу, паведамляе „Эўрарадыё” са спасылкай на ТАСС і славацкую прэсу.
Раней сьпікер славацкага парлямэнта Андрэй Данка падчас візыту ў Беларусь запрасіў Лукашэнку на ўрачыстасьці з нагоды 75-годзьдзя Славацкага нацыянальнага паўстаньня (29 жніўня — 28 кастрычніка 1944 г.). Яны маюць адбыцца сёлета напрыканцы жніўня.
„Прэзыдэнта павінен запрашаць прэзыдэнт Рэспублікі”, — пракамэнтавала Чапутава. Яна дадала, што пакуль не запрашала нікога са сваіх замежных калег на будучае сьвяткаваньне.
Кіраўнік МЗС Славаччыны Міраслаў Лайчак адзначыў, што сьпікер парлямэнта зрабіў дыпляматычны пралік, запрасіўшы Лукашэнку бязь ведама й згоды прэзыдэнта Зузаны Чапутавай.
Між тым Данка заявіў, што гатовы прыняць Лукашэнку як свайго асабістага госьця, калі той захоча прыехаць на сьвяткаваньне 75-годзьдзя Славацкага нацыянальнага паўстаньня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт