Віцябляне сустрэліся зь лідарамі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу
Паразмаўляць зь Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем сабралася больш за 80 чалавек.
Перад віцяблянамі выступілі кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад БНК Мікалай Статкевіч і каардынатар грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель, паведамляе „Радыё Рацыя”.
Размова пачалася з агляду агульнай сытуацыі ў краіне. Дакладней, з таго, што гэтая сытуацыя вымагае неабходных пераменаў ва ўсіх галінах жыцьця – ад палітыкі ды эканомікі ды культуры.
На думку Мікалая Статкевіча, які зьбіраецца ўзяць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, у беларусаў абавязкова атрымаецца дамагчыся гэтых пераменаў.
„Мы ехалі й глядзелі: якая ў нас прыгожая краіна. Людзі, паглядзіце, якія – прыгожыя, разумныя… Але чамусьці мы зараз самыя несвабодныя ў Эўропе, ды яшчэ самыя бедныя. Але гэтая праблема мае імя аднаго чалавека”, - сказаў Статкевіч.
Сустрэч з вядомымі беларускімі палітыкамі ў Віцебску не было ўжо некалькі гадоў. Паразмаўляць зь Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем сабралася больш за 80 чалавек.
Паводле наведнікаў сустрэчы, змаганьне за перамены немагчымае без таго, каб усе апазыцыйныя сілы аб’ядналіся.
Сустрэча атрымалася вельмі эмацыйнай і працягвалася больш за дзьве гадзіны, на якія разьлічвалі арганізатары. І пасьля завяршэньня нехта падыходзіў да гасьцей з крытычнымі заўвагамі, нехта жадаў посьпеху, а нехта выказваў жаданьне пакінуць свае каардынаты, каб далучыцца да будучай прэзыдэнцкай кампаніі Мікалая Статкевіча.
аз