Сёньня - Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.06.2019 14:00
Азін з накірункаў такой дзейнасьці – мультымэдыйны праект ПЦ "Вясна" #БезПраваНаРасправу.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
26 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. У гэты дзень у 1987 годзе ўступіла ў сілу Канвэнцыя ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня - нагадвае ПЦ "Вясна".
На працягу ўсёй сваё гісторыі ААН асуджала катаваньні як адно з самых бесчалавечных дзеяньняў, якія ўжываюцца аднымі людзьмі ў дачыненьні да іншых. Катаваньні прымяняюцца дзеля падаўленьня чалавечай асобы і таптаньня ўласьцівага чалавеку пачуцьця ўласнай годнасьці і зьяўляюцца злачынствам у адпаведнасьці са стандартамі міжнароднага права. Ва ўсіх адпаведных дакумэнтах катаваньні строга забараняюцца і ня могуць быць апраўданыя ні пры якіх абставінах.
Выяўленьне выпадкаў катаваньняў зьяўляецца часткай дзейнасьці Праваабарончага цэнтра «Вясна». Азін з накірункаў такой дзейнасьці – мультымэдыйны праект #БезПраваНаРасправу. Ён закліканы зламаць сьцяну маўчаньня, страху і беззаконьня і паказаць, што катаваньням і жорсткіх відах абыходжаньня можна і трэба супрацьстаяць. Праваабаронцы «Вясны» падчас працы над праектам за некалькі месяцаў сабралі 11 гісторый жорсткага абыходжаньня з боку супрацоўнікаў міліцыі з розных куткоў Беларусі. У межах кампаніі ўдалося паказаць разнастайнасьць формаў забароненага звароту, указаць на сыстэмныя недахопы пры расьследаваньні такіх выпадкаў дзяржавай.