Беларускай чыгунцы закупяць 500 украінскіх паўвагонаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.06.2019 17:27
У межах заключаных дагавораў у Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларускай чыгунцы закупяць 500 украінскіх паўвагонаў
У межах заключаных дагавораў у Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў.
Падкантрольны Банку разьвіцьця „Прамагралізінг” прафінансаваў пастаўку Беларускай чыгунцы 500 паўвагонаў вытворчасьці „Крукаўскага вагонабудаўнічага завода”.
У межах заключаных дагавораў у Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў, у поўным аб’ёме пастаўка будзе ажыцьцёўлена да кастрычніка бягучага году, гаворыцца на сайце „Прамагралізінга”. Гэта першы значны кантракт на пастаўку рухомага складу, заключаны з Крукаўскім вагонабудаўнічым заводам.
„Пры гэтым бакі адзначаюць апэратыўнасьць структураваньня зьдзелкі й яе зручнасьць для кожнага ўдзельніка, што зьяўляецца перадумовай для далейшага значнага пашырэньня супрацоўніцтва пры пастаўках чыгуначнага транспарту для БЧ і іншых айчынных перавозчыкаў”, – гаворыцца ў паведамленьні.
Крукаўскі вагонабудаўнічы завод – машынабудаўнічае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў горадзе Крамянчугу.
аз
Падкантрольны Банку разьвіцьця „Прамагралізінг” прафінансаваў пастаўку Беларускай чыгунцы 500 паўвагонаў вытворчасьці „Крукаўскага вагонабудаўнічага завода”, паведамляе „Радыё Pацыя” са спасылкай на „Звязду”.