Лукашэнка запрасіў Рахмона й Пуціна на закрыцьцё Эўрагульняў
Аляксандар Лукашэнка запрасіў на закрыцьцё Эўрагульняў таксама Ўладзіміра Пуціна.
Аляксандар Лукашэнка, як паведамляе ягоная прэс-служба, 25 чэрвеня правёў тэлефонную размову з кіраўніком Таджыкістану Эмамалі Рахмонам. Паведамленьняў аб размове ад прэс-службы Рахмона не публікавалася, інфармуе „Свабода”.
Паводле беларускага боку, Лукашэнка й Рахмон „абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытаньні разьвіцьця супрацы ў розных сфэрах з акцэнтам на падрыхтоўку будучага візыту”, які мае адбыцца „ў другой палове бягучага тыдня”.
У плянах „акрамя афіцыйных мерапрыемстваў” таксама наведваньне Рахмонам цырымоніі закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў, якая пройдзе ў нядзелю, 30 чэрвеня.
Лукашэнка ў пачатку месяца ўжо анансаваў прыезд Рахмона ў Беларусь ‘у канцы чэрвеня”. Чаму запрашэньне на цырымонію закрыцьця Эўрагульняў агучанае толькі цяпер, а не раней, не паведамляецца.
Цягам 2018 году Лукашэнка двойчы езьдзіў да Рахмона — разам з сынам Мікалаем апранаў таджыцкія халаты і хваліў „дзівосныя інтэр’еры” рэзыдэнцыі Рахмона, фатаграфаваўся сярод пірамідаў з гранатаў на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Да таго Лукашэнка быў у Таджыкістане ў 2000 і 2011 гадах. Рахмон наведваў Беларусь двойчы — у 2001 і 2014 гадах.
Аляксандар Лукашэнка запрасіў на закрыцьцё Эўрагульняў таксама Ўладзіміра Пуціна, гэтае запрашэньне агучвалася 14 чэрвеня — за больш як два тыдні да цырымоніі. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, 25 чэрвеня прэзыдэнты пагутарылі па тэлефоне, і Пуцін прыняў запрашэньне прыняць удзел у цырымоніі закрыцьця.
аз