Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Нямеччыны запісаў відэа на беларускай мове ў гонар заканчэньня дыпмісіі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2019 16:10
Петэр Дэтмар працаваў амбасадарам у Беларусі з 2015 году.
foto: startidea.by

Амбасадар Нямеччыны запісаў відэа на беларускай мове ў гонар заканчэньня дыпмісіі - паведамляе сайт naviny.by.

Петэр Дэтмар, які заканчвае сваю дыпмісію ў Беларусі, разам з жонкай Ілька Дэтмар запісаў разьвітальнае відэа на беларускай мове. У ім пара дзякуе беларусам за гады працы ў Менску.

«Паважаныя сябры, для нас падышоў час вяртацца дадому. Мы дзякуем вам за цудоўныя гады, праведзеныя разам з вамі ў Беларусі. Ну, усё, мы пайшлі », – кажуць муж і жонка Дэтмар на сваім відэа.

Дэтмар працаваў амбасадарам у Беларусі з 2015 году. З 2009 па 2013 быў намесьнікам амбасадара.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт