Logo Polskiego Radia
Print

У праваслаўных пачынаецца Пятроў пост

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2019 13:39
У гэты час ня толькі трэба абмяжоўваць сябе ў ежы, але таксама нельга жаніцца і браць шлюб.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёньня ў праваслаўных пачынаецца Пятроў пост. Працягнецца ён амаль тры тыдні і закончыцца 12 ліпеня.

Пятроў пост пачынаецца праз тыдзень пасьля Тройцы. У гэтым годзе яна была 16 чэрвеня. Доўжыцца ён да дня памяці апосталаў Пятра і Паўла – 12 ліпеня. У цэлым працягласьць Пятрова паста можа мяняцца – ад васьмі дзён да шасьці тыдняў, інфармуе сайт Tut.by.

Пятроў пост менш строгі ў харчаваньні, чым пост перад Вялікаднем. Падчас яго прынята ня есьць мясных і малочных прадуктаў, а ў сераду і пятніцу яшчэ і рыбу. Па суботах і нядзелях, а таксама ў час сьвятаў дазваляецца ўжываць віно ва ўмеранай колькасьці. 29 чэрвеня, у сьвята Пятра і Паўла, можна не пасьціцца.

Падчас посту хрысьціяне ня толькі абмяжоўваюць сябе ў ежы, але і імкнуцца пазьбягаць шумных сьвятаў і забаўляльных мерапрыемстваў. У гэты час нельга жаніцца і браць шлюб. Пятроў пост лічыцца часам пакаяньня і ачышчэньня, часам цішыні.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт