Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Сэрбіі адмoвіўся ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця гульняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 09:31
На ёй прысутнічаў прэзыдэнт Косава – аўтаномнага краю, які Бялград усё яшчэ лічыць тэрыторыяй Сэрбіі.
Сьцяг СэрбііСьцяг Сэрбііpixabay.com

Міжнародны скандал здарыўся ў першы дзень II Эўрапейскіх гульняў у Менску. Запрошаны прэзыдэнт Сэрбіі адмовіўся ісьці на цырымонію адкрыцьця спаборніцтваў, паколькі на ёй прысутнічаў прэзыдэнт Косава – аўтаномнага краю, які Бялград усё яшчэ лічыць тэрыторыяй Сэрбіі - паведамляе сайт naviny.by.

Незалежнасьць Косава ў сьвеце прызнаная часткова, у тым ліку Эўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, пад эгідай якіх праходзяць Эўрапейскія гульні. Менск незалежнасьці Косава не прызнае.

Удзел Косава ў спаборніцтвах стаў прычынай дэмаршу з боку прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча, які прыляцеў на адкрыцьцё гульняў, але на цырымонію не пайшоў. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, Дзьмітрыем Мядзьведзевым ды прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Вучыч заявіў, што яму цяжка было адмовіцца ад удзелу ў адкрыцьці, тым больш, што яго прасіў пайсьці на стадыён сам гаспадар, А. Лукашэнка, але, па словах Вучыча, будучы прэзыдэнтам Сэрбіі, ён ня мог паступіць інакш.

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт