Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі рыхтуюцца да перапісу насельніцтва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.06.2019 09:21
Грамадзянам прапануюць адказаць на 49 пытаньняў, у тым ліку ўпершыню запытаюцца пра сельскагаспадарчую дзейнасьць.
Foto: Pixabay.com/CC0

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад лёзунгам «Погляд на сучаснасьць – крок у будучыню», паведамляе Белта.

Прадставіць інфармацыю пра сябе і членаў сямʼі можна будзе трыма спосабамі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Перапіс праводзіцца раз у 10 гадоў. Адметнай асаблівасьцю цяперашняга стане магчымасьць грамадзян самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках.

Яшчэ адзін спосаб – у сябе дома – у ходзе вуснага апытаньня перапісчыка. Першыя два спосабы будуць даступны ўжо з 4 кастрычніка. Перапіс праз інтэрнэт прадоўжыцца па 18 кастрычніка – гэта самы хуткі і зручны спосаб, адзначаюць у Белстаце.

Прычым не трэба нікому агучваць інфармацыю пра сябе, сьпяшацца пры запаўненьні апытальнага ліста пры дапамозе спэцыяльнай праграмы. Гэта можна зрабіць нават знаходзячыся на адпачынку за межамі Беларусі. Анкета складзена так, што інфармацыя прадстаўляецца пра ўсіх членаў дамашняй гаспадаркі (сямʼі), якія пражываюць сумесна.

Усяго грамадзянам прапануюць адказаць на 49 пытаньняў: пэрсанальныя дадзеныя, аб сямейным становішчы і сваяцкіх адносінах, аб бесьперапыннасьці пражываньня ў населеным пункце і пражываньні на працягу года і больш у іншай краіне; пра родную мову і мову, на якой звычайна размаўляюць дома; атрыманьні адукацыі; рабоце ў апошні тыдзень у пачатку перапісу; плянаваньні нараджэньня дзяцей (толькі для жанчын ва ўзросьце 18-49 гадоў) і іншае. Упершыню беларусам прапануюць адказаць на пытаньні пра сельскагаспадарчую дзейнасьць (зямельныя плошчы, пасевы, пагалоўе жывёлы і птушкі).

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт