Тысячы замежных заўзятараў прыбылі ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.06.2019 14:02
Першыя спартоўцы ды заўзятары прыехалі ў Менск на ІІ Эўрапейскія гульні.
Foto: EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA
Паводле інфармацыі беларускай памежнай службы, па стане на 19 чэрвеня ў бязьвізавым парадку ў Беларусь прыехала каля 2 з паловай тысяч замежных грамадзян. Пакуль сярод заўзятараў найбольш палякаў.
Усяго па білетах на спартыўныя мерапрыемствы прыехала 870 чалавек. Сярод іх больш за ўсё палякаў – больш за 240, звыш 120 латышоў, і 99 летувісаў.
Таксама на гэты час у Беларусь прыехала больш за 1,5 тысячы акрэдытаваных удзельнікаў гульняў, з якіх за апошнія суткі прыехала больш за 850 чалавек. Больш за ўсё пакуль прадстаўнікоў Вялікабрытаніі – звыш 150, – праінфармаваў Дзяржаўны памежны камітэт.
Удзельнікі ды госьці II Эўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску афармляюцца ў прыярытэтным парадку па асобных каналах.
II Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тысяч атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
ПР/юл