Logo Polskiego Radia
Print

95-я ўгодкі Васіля Быкава адзначаюць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.06.2019 11:27
Сёлета ўпершыню вушацкія раённыя ўлады арганізуюць маштабнае адзначэньне ўгодкаў пісьменьніка-земляка.
Магіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у МенскуМагіла Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менскуradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

95-я ўгодкі Васіля Быкава: афіцыйна і неафіцыйна дзень
Знакаміты беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч нарадзіўся 19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Сёлета ўпершыню раённыя ўлады арганізуюць маштабнае адзначэньне ўгодкаў пісьменьніка-земляка: анансаванае, што імпрэзы ў памяць пра Васіля Быкава будуць праходзіць цягам цэлага тыдня. Паводле belta.by, «асноўнымі месцамі правядзеньня мерапрыемстваў будуць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтар Вушачы. Цягам тыдня пройдуць выставы пра жыцьцё і творчасьць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасьць земляка. У Кубліцкай раённай бібліятэцы ўдзельнікі «Літаратурнай гасьцёўні» абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны. У дзень народзінаў пісьменьніка, 19 чэрвеня, у ягонай роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесьці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музэю – сядзібе». На жаль, у мясцовай газэце «Патрыёт» няма аніводнай абвесткі з запрашэньнямі мясцовых жыхароў на ўсе гэтыя імпрэзы. І ўвогуле апошні матэрыял, дзе згадваецца імя Васіля Быкава, быў апублікаваны на сайце выданьня амаль год таму. Сапраўдныя прыхільнікі таленту пісьменьніка зьбіраюцца на ягонай малой радзіме без распараджэньняў раённага аддзела культуры. Штогод, паводле традыцыі, запачаткаванай 15 гадоў таму, у 20-х ліках чэрвеня – у бліжэйшую да ўгодкаў суботу – у Бычках праходзяць імпрэзы з удзелам беларускіх музыкаў, мастакоў, літаратараў, дэмакратычных актывістаў. Сёлета ўрачыстасьць адбудзецца 22 чэрвеня, пачатак а 12-й дня. За тры дні да гэтага ў Бычках распачне працу валанцёрскі летнік: моладзь падрыхтуе пляцоўку для сьвяткаваньня каля будынку пачатковай школы, дзе некалі вучыўся Васіль Быкаў. Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/95-ya-ugodki-vasilya-bykava-afitsyjna-i-nea/


Знакаміты беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. Сёлета ўпершыню раённыя ўлады арганізуюць маштабнае адзначэньне ўгодкаў пісьменьніка-земляка: анансаванае, што імпрэзы ў памяць пра Васіля Быкава будуць праходзіць цягам цэлага тыдня, паведамляе Радыё Рацыя.

У дзень народзінаў пісьменьніка, 19 чэрвеня, у ягонай роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесьці «Знак бяды», а таксама экскурсіі па музэю – сядзібе». На жаль, у мясцовай газэце «Патрыёт» няма аніводнай абвесткі з запрашэньнямі мясцовых жыхароў на ўсе імпрэзы, арганізаваныя мясцовай уладай.

Сапраўдныя прыхільнікі таленту Васіля Быкава зьбіраюцца на ягонай малой радзіме без распараджэньняў раённага аддзела культуры. Штогод, паводле традыцыі, запачаткаванай 15 гадоў таму, у 20-х ліках чэрвеня – у бліжэйшую да ўгодкаў суботу – у Бычках праходзяць імпрэзы з удзелам беларускіх музыкаў, мастакоў, літаратараў, дэмакратычных актывістаў. Сёлета ўрачыстасьць адбудзецца 22 чэрвеня, пачатак а 12-й дня. За тры дні да гэтага ў Бычках распачынае працу валанцёрскі летнік: моладзь падрыхтуе пляцоўку для сьвяткаваньня каля будынку пачатковай школы, дзе некалі вучыўся Васіль Быкаў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт