У Беларусі пасьпяхова правялі перасадку сэрца 10-гадовай дзяўчынцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.06.2019 16:03
                    
                                 
                
                
                    У практыцы мэдыкаў РНПЦ гэта трэці выпадак, калі сэрца перасаджваецца дзіцяці.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Аб гэтым паведамляе БелТА.
У пацыенткі Дарыі разьвівалася сардэчная недастатковасьць. Некалькі месяцаў яна знаходзілася ў лісьце чаканьня на трансплянтацыю, увесь гэты час падбіралі донарскі орган. Самаадчуваньне дзяўчынкі пагаршалася. Паўтара месяца яна знаходзілася ў другой бальніцы, не выходзячы з рэанімацыі, таму пытаньне з лячэньнем трэба было вырашаць кардынальна.
У РНПЦ яе даставілі за 4 гадзіны да апэрацыі, якая прайшла 7 чэрвеня. Донарскае сэрца даставілі ў цэнтр верталётам МНС. У практыцы мэдыкаў РНПЦ гэта трэці выпадак, калі сэрца перасаджваецца дзіцяці. Але апэрацыя ў такога маленькага пацыента прайшла ўпершыню.
Усяго з пачатку года ў цэнтры праведзена ўжо 28 апэрацый па трансплантацыі сэрца. Стан дзяўчынкі добры: донарскі орган прыжываецца нармальна. Дарыя рыхтуецца да выпіскі. Сёньня дзяўчынка адзначае сваё 11-годзьдзе.
яс