Logo Polskiego Radia
Print

Дзьвюм удзельніцам Pussy Riot забаранілі ўезд у Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2019 15:15
Pussy Riot – расейскі фэмінісцкі панк-рок-гурт, які праводзіць свае выступы ў форме несанкцыянаваных акцый у грамадзкіх месцах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзьвюм удзельніцам Pussy Riot забаранілі ўезд у Беларусь
Вользе Курачавай і Вераніцы Нікульшын забаранілі ўезд у Беларусь на год. Пра гэта «Мэдыязоне» распавёў удзельнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў.
Як удакладніў Вярзілаў, дзяўчыны ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Менску. У аэрапорце беларускай сталіцы ўдзельніцам Pussy Riot паведамілі, што ім забаронены ўезд у Беларусь да мая 2020 года. Курачава ўдакладніла ў сваім Твітэры, што, нягледзячы на забарону, іх пусьцілі на рэйс у Кіеў, дзе яны пасьпяхова прайшлі сумоўе і перасеклі мяжу.
Pussy Riot – расейскі фэмінісцкі панк-рок-гурт, які праводзіць свае выступы ў форме несанкцыянаваных акцый у грамадзкіх месцах. У 2012 годзе тры ўдзельніцы групы: Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікава і Кацярына Самуцэвіч – былі асуджаныя на два гады зьняволеньня за выступленьне ў храме Хрыста Збавіцеля з песьняй «Багародзіца, Пуціна прагані». Суд прызнаў іх вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці. Самі актывісткі казалі, што не хацелі абражаць вернікаў, а хацелі зьвярнуць увагу грамадзтва на зрошчваньне дзяржавы і царквы.

Вользе Курачавай і Вераніцы Нікульшын забаранілі ўезд у Беларусь на год. Пра гэта «Мэдыязоне» распавёў удзельнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў, паведамляе tut.by.

Як удакладніў Вярзілаў, дзяўчыны ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Менску. У аэрапорце беларускай сталіцы ўдзельніцам Pussy Riot паведамілі, што ім забаронены ўезд у Беларусь да мая 2020 года. Курачава ўдакладніла ў сваім Твітэры, што, нягледзячы на забарону, іх пусьцілі на рэйс у Кіеў, дзе яны пасьпяхова прайшлі сумоўе і перасеклі мяжу.

Pussy Riot – расейскі фэмінісцкі панк-рок-гурт, які праводзіць свае выступы ў форме несанкцыянаваных акцый у грамадзкіх месцах. У 2012 годзе тры ўдзельніцы групы: Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікава і Кацярына Самуцэвіч – былі асуджаныя на два гады зьняволеньня за выступленьне ў храме Хрыста Збавіцеля з песьняй «Багародзіца, Пуціна прагані». Суд прызнаў іх вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці. Самі актывісткі казалі, што не хацелі абражаць вернікаў, а хацелі зьвярнуць увагу грамадзтва на зрошчваньне дзяржавы і царквы.

ав

tags: Pussy Riot
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт